Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дом без насілля

23.04.2019

Сям'я - адна з найвялікшых каштоўнасцяў, створаных чалавецтвам за ўсю гісторыю існавання, але не ўсім атрымоўваецца яе захаваць. Насілле ў сям'і - наўмысныя дзеянні фізічнага, псіхалагічнага, сэксуальнага характару члена сям'і ў адносінах да другога члена сям'і, якія парушаюць яго правы, свабоды, законныя інтарэсы і наносяць яму фізічныя і псіхічныя пакуты.

У нашай школе ў рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Дом без насілля!», якая праходзіць з 15 па 26 красавіка 2019 года, праведзена шэраг мерапрыемстваў, мэтай якіх з'яўляецца раскрыццё значэння паняццяў «насілле», «жорсткасць», выхаванне адмоўнага стаўлення да праяў жорсткасці і насілля ў сям'і, сярод аднагодкаў, уменне супрацьстаяць ім, развіваць здольнасць разумець і ўменне дараваць іншага чалавека.

15-16 красавіка прайшла агульнашкольная акцыя «Сям'я вачыма дзяцей». У фае школы на перапынках вучні стваралі калаж, вакол намаляванага доміка яны прыклейвалі кветкі, хмаркі і маланкі. Усе гэтыя прыродныя атрыбуты сімвалізавалі настрой у сям'і. Па калажу відаць, што ў сем'ях большасці дзяцей пануе атмасфера любові і ўзаемаразумення.

comments powered by DisqusДом без насілля