Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Прайшоў раённы семінар

15.04.2019

У пятніцу на базе нашай школы прайшоў раённы семінар вучэбна-метадычнага аб'яднання намеснікаў па выхаваўчай рабоце. Тэма семінару "Сістэма работы ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі па экалагічнаму выхаванню вучняў". Удзельнікі семінару змаглі наведаць класную гадзіну ў 5 класе "Здароўе планеты ў нашых руках" (настаўнік Грыцкевіч Т.А.), экалагічную студыю "Мода на прыроду", якую арганізавалі вучні 10 класа разам са сваім класным кіраўніком Дунчык Т.П.  Пасля гэтых мерапрыемстваў прысутныя адправіліся ў падарожжа па экалагічнай сцяжынцы, якая працуе ў нашай школе ўжо шмат гадоў. Вучні старэйшых класаў дапамагалі гасцям здзейсніць цікавае падарожжа і пазнаёміць іх з экалагічнымі пытаннямі, якія мы павінны правільна вырашаць у сваім паўсядзённым жыцці. Педагогам былі прапанаваны  розныя экалагічныя сітуацыі і заданні, з якімі яны выдатна справіліся. 

Пасля наведвання экалагічнай сцяжынкі намеснікамі па выхаваўчай рабоце была прадоўжана работа па плане семінара. У канцы семінара былі падведзены вынікі і выпрацаваны рэкамендацыі педагогам па экалагічным выхаванні школьнікаў.

comments powered by DisqusПрайшоў раённы семінар