Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Тыдзень фінансавай граматнасці

01.04.2019

«Толькі веды заўсёды даюць найбольшы прыбытак».
Б. Франклін

Быць фінансава падкаваным важна кожнаму чалавеку. У апошні час павышэннем ведаў дзяцей, падлеткаў сур'ёзна займаецца дзяржава, ствараючы спецыяльныя курсы, праводзячы розныя мерапрыемствы па фінансавай грамаце. У нашай школе было праведзена падобнае мерапрыемства 29 сакавіка ў форме конкурсна-пазнавальнай гульні «Фінансавая граматнасць –залог поспеху» для вучняў 8-9 класаў. Падчас якога навучэнцы атрымалі адказы на пытанні: што такое фінансы, што значыць быць фінансава граматным, калі з'явіліся грошы і г.д. У гульнявой форме навучэнцам расказалі пра тое, што такое грошы, акцыі, аблігацыі, далі парады аб тым, як планаваць уласны бюджэт. Вялікая ўвага была нададзена таму, як не стаць «ахвярай», так званых «фінансавых махлярстваў». Дзеці адказвалі на пытанні, успаміналі прыказкі, звязаныя з грашовай валютай.

comments powered by DisqusТыдзень фінансавай граматнасці