Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Першае свята вясны

09.03.2019

Вясна пачынаецца не толькі пералівамі ручайкоў пасля доўгіх марозных дзён, але і надыходам светлага, усімі любімага свята – 8 САКАВІКА. Напярэдадні Міжнароднага Жаночага дня ў нашай установе адукацыі прайшоў ранішнік для любімых матуль. Дзеці дашкольнай групы і вучні пачатковых класаў запрасілі на мерапрыемства сваіх матуль. На свяце было цікава і весела. Матулі атрымалі віншаванні і нават падарункі ад сваіх дзяцей і змаглі паўдзельнічаць у конкурсах і гульнях разам са сваімі дзецьмі.

Свята ўдалося на славу! Дзякуй арганізатарам і дзецям за прыемныя імгненні, падораныя матулям!

comments powered by DisqusПершае свята вясны