Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Моладзь выбірае ЗЛЖ

04.03.2019

На мінулым тыдні ў нашай школе прайшлі мерапрыемствы раённай шматпрофільнай акцыі «Моладзь выбірае ЗОЖ!». Класныя кіраўнікі правялі розныя цікавыя мерапрыемствы: інтэрактыўныя заняткі, дыскусіі, завочныя падарожжы. На мерапрыемствах абмяркоўваліся пытанні захавання і ўмацавання здароўя вучняў. Навучэнцы 4-6 класаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства “Пасябруй са спортам – замацуй сваё здароўе!”.

Удзел у мерапрыемствах акцыі дазволілі падлеткам задумацца аб тым, што самае каштоўнае ў чалавека – гэта яго здароўе. У кожнага ёсць мэты і мары, і для таго, каб іх ажыццявіць, неабходна мець цвёрдую жыццёвую пазіцыю і адмовіцца ад шкодных звычак. Аб гэтым гаварылі вучні 11 класа ў ходзе дыскусіі “Ці здаровы мой лад жыцця?”

comments powered by DisqusМоладзь выбірае ЗЛЖ