Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Адзіны дзень бяспекі

01.03.2019

Па ўсёй краіне ідзе акцыя "Адзіны дзень бяспекі».У рамках гэтай акцыі ў нашай школе прайшлі прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне надзвычайных сітуацый, а таксама навучанне правілам паводзін ва ўмовах надзвычайных сітуацый.

Школьнікам нагадалі ключавыя правілы бяспечных паводзін дома, у школе і на вуліцы, пры выкарыстанні пячнога ацяплення, газавага і электраабсталявання, пра важнасць устаноўкі дома аўтаномнага пажарнага звяшчальніка, аб небяспецы курэння ў жылых памяшканнях і ў цэлым аб мерах засцярогі ў быце, алгарытм дзеянняў у выпадку надзвычайнай сітуацыі, нумары тэлефонаў пажарнай аварыйна-выратавальнай службы.

Вучняў 11 класа пазнаёмілі са спецыфікай прафесіі выратавальніка. Дзеці даведаліся, як працуюць дыспетчары ў цэнтры аператыўнага кіравання, якія ахоўныя касцюмы выкарыстоўваюць выратавальнікі пры ліквідацыі розных НС, якое выкарыстоўваюць абсталяванне.

Дзецям было цікава навучыцца карыстацца рознымі відамі вогнетушыцеляў.

comments powered by DisqusАдзіны дзень бяспекі