Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Здароўе 2019

19.01.2019

Гэтым суботнім днём у школе прайшлі спаборніцтвы па лыжным гонкам “Здароўе 2019”

Снежную трасу пакаралі вучні нашай школы, некаторыя бацькі і педагогі школы. Надвор'е выдалася надзвычай спрыяльным для такога мерапрыемства. Невялічкі мароз і сонейка падахвочвалі лыжнікаў. Гледачы падымалі настрой крычалкамі, перажываючы кожны за свайго ўдзельніка. Вучні аказаліся мацнейшымі ў гэтых спаборніцтвах. Але дарослыя  не засмуціліся, таму што  кожны атрымаў у падарунак добры настрой. А свежае зімовае паветра і гарачы чай з духмянымі травамі  сталі  лепшай абаронай ад прастуды і прафілактыкай захворванняў.

Усе ўдзельнікі спартыўных мерапрыемстваў атрымалі добры эмацыянальны настрой, які падтрымлівае цікавасць да фізічных практыкаванняў і заклікае да здаровага ладу жыцця.

comments powered by DisqusЗдароўе 2019