Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Акцыя "Гадзіна кода"

04.12.2018

Акцыя «Гадзіна кода» праводзіцца штогод ва ўсім свеце ў рамках Міжнароднага тыдня вывучэння інфарматыкі ў снежні. Традыцыйна ў ёй бяруць удзел больш за 100 мільёнаў школьнікаў са 180 краін свету. Тыдзень вывучэння інфарматыкі ў гэтым годзе ў Беларусі праходзіць з 3 па 9 снежня пры падтрымцы Парка высокіх тэхналогій.

Наша школа таксама прымае ўдзел у міжнароднай акцыі «Гадзіна кода». У рамках акцыі праведзена некалькі мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел амаль усе вучні нашай школы з 3 па 11 класы. Удзельнікі пазнаёміліся з новай мовай праграмавання Scratch, з дапамогай якой рашалі цікавыя заданні з героямі любімых фільмаў, гульняў і мультфільмаў – «Minecraft», «Халоднае сэрца», «Зорныя войны», «Моана» і іншыя.

Удзельнікі, якія справіліся са сваім заданнем, атрымалі сертыфікаты міжнароднага ўзору ад арганізацыі Code.org

comments powered by DisqusАкцыя "Гадзіна кода"