Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Стань прыкметным у цемры

23.10.2018

Насіць на вопратцы святлоадбівальныя элементы - гэта неабходнасць цяперашняга часу, бо транспарту на дарогах стала ў шмат разоў больш, а заўважыць у цёмны час сутак пешахода на дарозе вадзіцелю аўтамабіля практычна немагчыма.

У сувязі з гэтым у ДУА «Круговіцкі яслі-сад-сярэдняя школа» прайшла акцыя «Стань прыкметным у цемры» з мэтай арганізацыі бяспекі вучняў у цёмны час сутак.

Сацыяльны педагог Грынёва Марыя Мікалаеўна правяла гутарку з вучнямі аб неабходнасці забеспячэння сваёй бяспекі пры пераходзе дарогі ў цёмны час сутак, распавяла пра тое, што святлоадбівальныя прадметы на вопратцы дапамогуць засцерагчы шлях у школу і дадому.

Дзеці паказалі наяўнасць флікераў. У нашых вучняў закладзены веды, уменні і навыкі як захаваць сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх.

comments powered by DisqusСтань прыкметным у цемры