Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дзень Маці - цёплае і сардэчнае свята

15.10.2018

Сярод шматлікіх святаў у нашай краіне Дзень Маці займае асаблівае месца, хоць і з'явілася зусім нядаўна - у 1996 годзе. Яно штогод адзначаецца 14 кастрычніка. У гэты дзень гучаць словы падзякі ўсім мамам.

Спытаеце любога дзіцяці, хто самы любімы чалавек на свеце і абавязкова пачуеце: «Мая мама!» Гэта, быць можа, адзін з самых правільных законаў жыцця: якімі б не былі мы самі, для сваіх дзяцей мама нязменна становіцца ідэалам дабрыні, розуму, прыгажосці. Яна дорыць дзіцяці ўсю сябе: любоў, дабрыню, клопат, цярпенне.

Мама - самы галоўны чалавек у жыцці кожнага з нас. У нашай школе вучні таксама любяць віншаваць сваіх мам, рыхтуюць для іх канцэртную праграму і падарункі.

comments powered by DisqusДзень Маці - цёплае і сардэчнае свята