Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

З Днём настаўніка!

07.10.2018

Есть много разных праздников хороших,
Об этом не расскажешь в двух словах,
О тех, кто нам, как мама, всех дороже,
О наших дорогих учителях!

Вецер з шумам кружыць залатую лістоту, аблокі становяцца цямней і цяжэй. Але, нягледзячы ні на што, кастрычнік ніколі не застаецца незаўважаным. А інакш і быць не можа, бо ў першую нядзелю кастрычніка ва ўсёй краіне адзначаюць свята - Дзень настаўніка. Свята яркіх і бліскучых, строгіх і ласкавых, цярплівых і чулых, свята мудрых настаўнікаў. Без іх не было б ні ўсёмагутнага палітыка, ні славутага героя: кожнаму з іх дзверы ў жыццё расчыніў калісьці настаўнік.

Дзень настаўніка - самае яркае свята ў школе. Урачыста сустрэлі гэты дзень і мы. З самага ранку ў школе панавала святочная атмасфера. Хлопцы ў фае школы гучна і дружна віншавалі сваіх педагогаў з гэтым цудоўным святам, ніхто з настаўнікаў не застаўся па-за ўвагай.
На агульнашкольнай лінейцы былі прадстаўлены «педагагічны калектыў» і «адміністрацыя школы» з ліку навучэнцаў старэйшых класаў. Яны на сабе змаглі выпрабаваць, наколькі цяжкая, але важная праца настаўніка.

Празвінеў званок, і працоўны дзень для дублёраў пачаўся. Урокі ў школе праходзілі па-рознаму: дзесьці дублёры спраўляліся бліскуча, дзесьці ўзнікалі цяжкасці з дысцыплінай на ўроку - увогуле, панавала рабочая атмасфера.

Пасля ўрокаў у школе адбыўся традыцыйны святочны канцэрт, на які былі запрошаны ветэраны педагагічнай працы. Гучалі песні, дэманстраваліся тэатральныя мініяцюры.

У кожнага застаюцца свае ўспаміны пра школьныя гады, таму добра, што ёсць такое свята, калі кожны можа павіншаваць свайго любімага настаўніка і нават пабываць у яго ролі.

comments powered by DisqusЗ Днём настаўніка!