Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Першы ўрок

04.09.2018

Першы ўрок у Дзень ведаў у 2018/2019 навучальным годзе пройшоў пад назвай "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца" і быў  прысвечаны Году малой радзімы.

Для вучняў 9-11 класаў нашай школы  быў арганізаваны урок-экскурсія па знакамітых месцах нашай мясцовасці. Дзеці пабывалі ў вёсцы Малыя Круговічы  каля каменя, устаноўленага на месцы  хаты, дзе нарадзіўся наш зямляк  пісьменнік і паэт Віктар Гардзей.

Затым старшакласнікі адправіліся ў вёску Востраў у музей Міхася Рудкоўскага, дзе адбылася сустрэча з сястрой пісьменніка - Лідзіяй Міхайлаўнай. Уважліва слухалі школьнікі успаміны  Лідзіі Міхайлаўны пра дзяцінства, праведзенае побач з братам.

А яшчэ вучні  наведалі музей Паўла Зуйкевіча ў вёсцы Лактышы.

comments powered by DisqusПершы ўрок