Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Новыя падручнікі

17.08.2018

Да 1 верасня застаецца зусім няшмат часу. Вучні школы, пачуўшы першы званок, паспяшаюцца ў свае навучальныя кабінеты. Да гэтай даты ўсе вучні павінны быць забяспечаны падручнікамі.

Да новага навучальнага года ў рэспубліцы выдадзена больш за 40 вучэбных выданняў. У асноўным - для чацвёртых і восьмых класаў, таму што яны будуць вучыцца па абноўленым праграмам. Таксама з'явяцца новыя вучэбныя дапаможнікі па замежных мовах для вучняў 3, 6, 9-х і 10-х класаў і дапаможнікі па матэматыцы, інфарматыцы і працоўным навучанні для 6-га класа.

У школьную бібліятэку паступаюць новыя падручнікі, метадычная і мастацкая літаратура. Для першакласнікаў паступіла кніга-падарунак Прэзідэнта РБ «Беларусь - наша Радзіма», якая традыцыйна будзе ўручана 1 верасня на лінейцы. Гэтая кніга папоўнілася новымі малюнкамі, цікавымі гісторыямі і маляўнічымі слайдамі на прыкладзеным да яе ў камплекце дыску.

А яшчэ ў некаторых падручніках ёсць ноу-хау - актыўнае выкарыстанне QR-кодаў, якія накіроўваюць вучня да дадатковых крыніц інфармацыі. Кожны навучэнец з дапамогай тэлефона, планшэта можа ажывіць карцінку. У прыватнасці, у падручніку па фізіцы для 8 класа ажыўляецца вялікая колькасць лабараторных доследаў.

Электронныя версіі падручнікаў даступныя для бясплатнай запампоўкі на Нацыянальным адукацыйным партале, іх PDF-версіі дапоўнены гіперспасылкамі, якія дазваляюць пераходзіць на іншыя кампаненты вучэбна-метадычных комплексаў - хрэстаматыі, атласы, зборнікі задач і практыкаванняў і электронныя адукацыйныя рэсурсы партала

        ÐšÐ°Ñ€Ñ‚инки по запросу новыя падручнікідля беларускіх школ       ÐšÐ°Ñ€Ñ‚инки по запросу новыя падручнікідля беларускіх школ

comments powered by DisqusНовыя падручнікі