Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Настаўніцкі турыстычны злёт

16.06.2018

14-15 чэрвеня адбыўся доўгачаканы турыстычны злёт работнікаў сістэмы адукацыі Ганцавіцкага раёна. 14 каманд-удзельнікаў змагаліся ў розных відах спартыўных спаборніцтваў – турыстычная паласа, спартыўнае арыентаванне, турнір па шашках, паласа перашкод на веласіпедзе, начное арыентаванне. Акрамя гэтага турысты крэатыўна прадстаўлялі свае каманды і здзіўлялі суддзяў сваімі незвычайнымі бутэрбродамі.

Каманда настаўнікаў Круговіцкай сярэдняй школы ў няроўнай барацьбе змагла заваяваць другое агульнакаманднае месца, за што, акрамя цэннага падарунку, атрымалі сертыфікат на набыццё спартыўнага інвентару на 150 рублёў.

Глядзець фотаздымкі (12)

comments powered by DisqusНастаўніцкі турыстычны злёт