Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Выпускны баль

13.06.2018

Выпускны баль прайшоў у нашай школе 9 чэрвеня 2018 года.

У зале сельскага дома культуры кожнага выпускніка з нецярпеннем чакалі  настаўнікі, бацькі, аднавяскоўцы. У гэты дзень выпускнікі радаваліся заканчэнню школы і крыху сумавалі аб хуткім  расставанні з настаўнікамі і аднакласнікамі. Старшакласніцы ў прыгожых сукенках, раптам  сталі яшчэ прыгажэйшымі; рэзка пасталелі юнакі ў строгіх касцюмах.

І вось наступіў ўрачысты момант свята - ўручэнне атэстатаў выпускнікам 2018 года.

У гэтым годзе школа выпусціла 13 вучняў. Адзінаццаць гадоў яны ішлі да гэтага дня: цяпер у руках у кожнага з іх атэстат. Выпускнікі на парозе новай главы ў кнізе пад назвай «Жыццё». Наколькі яна будзе цікавая і глыбокая, залежыць ад іх саміх.

Выпускнікі на свяце дзякавалі настаўнікам, выхавацелям, бацькам.  Прадставілі ўвазе прысутных відэа  і прэзентацыю аб  іх школьным жыцці. Спявалі, танцавалі. Запрасілі бацькоў на развітальны вальс.

Заканчэнне школы - гэта першы цяжкі этап у жыцці учарашніх школьнікаў, наперадзе ў іх паступленне ў ВНУ, ССНУ і мноства планаў, якія трэба рэалізаваць.

Глядзець фотаздымкі (13)

comments powered by DisqusВыпускны баль