Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

«А ўсё ж такі на свеце прыдумана нездарма: Што адчыняюць дзверы дзецям лагера!»

12.06.2018

Для рабят расчыніў свае дзверы ў чэрвені спартыўна-аздараўленчы лагер "Алімпіец".

Кожны дзень дзеці ўцягнутыя ў калейдаскоп розных падзей. Кожны наступны дзень непадобны на папярэдні і напоўнены новымі ўражаннямі, зносінамі і сустрэчамі з цікавымі людзьмі. Для кожнага дзіцяці лагер адкрыўся сваёй гранню: хтосьці знайшоў новых сяброў, хтосьці адкрыў у сабе новыя творчыя здольнасці, хтосьці пазнаў, што працаваць гэта цікава.

Вялікая ўвага надаецца прапагандзе культуры і здаровага ладу жыцця, вывучэнню правілаў дарожнага руху, пажарнай бяспекі. Праводзяцца гутаркі, накіраваныя на псіхалагічную падтрымку дзіцяці, гульні на згуртаванне і праяўленне яркіх індывідуальных якасцяў.

Умацоўваць здароўе нельга без спорту. Штодня для рабят праводзіцца зарадка на свежым паветры, тэнісныя, валейбольныя і футбольныя турніры. Дзеці прымаюць актыўны ўдзел у розных спаборніцтвах.

Выхаванцы лагера праяўляюць сябе не толькі ў спорце, але і ў творчасці: малююць, спяваюць, танцуюць. Дарэчы, усё гэта можна ўбачыць на нашых фотаздымках.

Глядзець фотаздымкі (12)

comments powered by Disqus«А ўсё ж такі на свеце прыдумана нездарма: Што адчыняюць дзверы дзецям лагера!»