Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Cемінар-практыкум метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў

26.04.2018

26 красавіка 2018 на базе ДУА «Круговіцкая СШ» прайшоў раённы семінар-практыкум метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў «Патрыятызм як каштоўнасны арыенцір маладога пакалення і інструмент выхавання школьніка». Удзельнікі семінара пазнаёміліся з сістэмай работы школы па патрыятычнаму выхаванню, наведалі майстар-клас «Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў у патрыятычным выхаванні», дзе мелі магчымасць авалодаць інтэрактыўнымі прыёмамі працы: «мазаіка лёсаў», «кругавая парука», «сэмплінг», «кросэнс», «медыяазбука». Класныя кіраўнікі падзяліліся вопытам арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў патрыятычнай скіраванасці і прадставілі свае творчыя знаходкі.

comments powered by DisqusCемінар-практыкум метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў