Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дзень Канстытуцыі РБ

15.03.2018

Кожны год 15 сакавіка мы адзначаем дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі РБ. У нашай краіне Канстытуцыя - гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад. Дзень Канстытуцыі ў нашай краіне пачалі святкаваць пасля прыняцця Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь Асноўнага Закона 15 сакавіка 1994 года. У 1996 і 2004 гадах у Канстытуцыю РБ былі ўнесены змены і дапаўненні.

Гэты важнейшы ў жыцці нашай краіны дакумент уключае ў сябе 9 раздзелаў і 146 артыкулаў, у якіх - вопыт папярэдніх пакаленняў, ключавых момантаў гісторыі, традыцыі і культурныя асаблівасці нашай краіны і народа. Дзень Канстытуцыі Беларусі нясе ў сабе глыбокі змест, бо галоўны закон у некаторай ступені з'яўляецца адлюстраваннем менталітэту народа, люстэркам жыцця краіны, таму ён няспынна развіваецца разам з развіццём грамадства. Змены, што ўносяцца ў яго, павінны пастаянна ўдасканальваць сістэму законаў дзяржавы, робячы яе максімальна набліжанай да рэаліяў жыцця кожнага члена грамадства.

comments powered by DisqusДзень Канстытуцыі РБ