Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Тыдзень ВМА грамадскіх і прыродазнаўчых дысцыплін

17.02.2018

З 12 па 17 лютага 2018 года ў школе праходзіў тыдзень ВМА грамадскіх і прыродазнаўчых дысцыплін.

У тыдні прынялі ўдзел настаўнікі ВМА грамадскіх і прыродазнаўчых дысцыплін, вучні 5- 11 класаў. Пачаўся тыдзень з выставы конкурсных работ па біялогіі “Я малюю прыроду” і выставы сценгазет “Хімія ў жыцці”.

Вучаніцы 11 класа Лелес Аліна і Ражыцкая Алеся прадставілі для выставы створаную сваімі рукамі Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь.

Цэнтральнае месца на працягу тыдня занялі пазакласныя мерапрыемствы. Адкрыць магчымасці для развіцця інтэлектуальных здольнасцяў школьнікаў дазволіла правядзенне інтэлектуальнай гульні па гісторыі і геаграфіі “Што?Дзе?Калі?” Вучні 9, 10, і 11 класаў праверылі і пашырылі свае веды па прадметам, удзельнікі працавалі ва ўмовах абмежаванага часу і праявілі добрую эрудыцыю і лагічнае мысленне. Лідэрамі сярод каманд стала каманда 10 класа “Патрыёты”, на другім месцы – каманда 11 класа “Кадэты”, на трэцім месцы – каманда 9 класа “Творчыя натуры”.У ходзе гульні ў зале панавала атмасфера дзелавога суперніцтва, добразычлівасці і гумару.

Навучанню, паглыбленню і павышэнню ўзроўню ведаў вучняў па хіміі, пашырэнню іх кругагляду садзейнічала правядзенне міжпрадметнай інтэлектуальнай гульня-віктарыны “Хімія і…”, якая праходзіла сярод вучняў 10-11 класаў. Вучні мелі магчымасць упэўніцца ў важнасці хімічных ведаў , яе сувязі з рознымі навукамі: біялогіяй, фізікай, медыцынай, гісторыяй, геаграфіяй, мовазнаўствам. Лепшыя веды ў час гульні паказалі вучні 11 класа Ражыцкая Алеся, Лелес Аліна, Занька Андрэй.

Сярод вуняў 5-8 класаў было праведзена пазакласнае мерапрыемства, турнір кемлівых “З гісторыяй на “Ты”.Пры правядзенні мерапрыемства настаўнік імкнуўся ствараць атмасферу творчага натхнення, каб прысутнічалі імгненні здзіўлення, зацікаўленасці, захопленасці. На аснове ілюстрацый, па групам гістарычных крыніц, вучні вызначалі краіну, працавалі з медыяазбукай, пазнавалі гістарычных дзеячаў з 5 -ці крокаў па апісанні, выбіралі ілюстрацыі з жывёламі і расказвалі пра іх ролю (рэальную ці міфалагічную) ў гісторыі. Спаборнічала 2 каманды (зборныя з розных класаў), актыўна і творча праявілі сябе такія вучні як Гардзей Ягор, Сенько Алеся, Сташанін Андрэй. Мерапрыемства прайшло на высокім узроўні, вучні засталіся задаволены сваім удзелам і тымі ведамі, якія набылі.

Замацаваць сфарміраванае ўяўленне пра прыроду, садзейнічаць развіццю экалагічнага мыслення, умення ўзаемадзейнічаць у групе дапамагло правядзенне біялагічнай гульні з вучнямі 7-8 класаў “Шчаслівы выпадак”. Конкурсныя заданні далі магчымасць праявіць не толькі веды, але і творчыя здольнасці вучняў: вучні прадставілі вершаваныя і музычныя нумары па тэме мерапрыемства, уступалі ў дыскусіі, выказвалі свае меркаванні наконт аховы прыроды і правільных паводзін чалавека ў прыродзе. Лепшымі ўдзельнікамі паказалі сябе Арэшка Антон, Глоба Анастасія, Сенько Алеся, Пабудзей Антон, Пакумейка Марына.

Падводзячы вынік, можна з упэўненасцю сказаць, што прадметны тыдзень прайшоў у атмасферы творчасці, супрацоўніцтва і паказаў добрую працу настаўнікаў і вучняў.

Дунчык Т.П.

comments powered by DisqusТыдзень ВМА грамадскіх і прыродазнаўчых дысцыплін