Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

У педагагічным кафэ

08.01.2018

У пятніцу, 5 студзеня, прайшоў чарговы педагагічны савет. У школе ўжо склалася традыцыя праводзіць калядны педсавет у форме “Педагагічнага кафэ”. На гэты раз педагогі абмяркоўвалі пытанні развіцця метапрадметных кампетэнцый вучняў як неабходных умоў паспяховасці. Мэта пасяджэння – актывізацыя развіцця прафесійнай кампетэнтнасці падагогаў. Пачалося пасяджэнне з імправізаванага ўрока кітайскай мовы. Педагогі школы выступілі ў ролі вучняў. А з роллю настаўніцы выдатна справілася Грыцкевіч Таццяна Анатольеўна. Яна змагла  за некалькі хвілін навучыць сваіх "вучняў" вітацца, дзякаваць і віншаваць з Новым годам на кітайскай мове. А настаўнікі на сабе адчулі, як часам бывае нялёгка вучням на ўроку вывучэння новых ведаў. 

Пасля імправізацыі педагогі прыступілі да абмеркавання сур'ёзных пытанняў. Яны дзяліліся вопытам, спрачаліся і прыходзілі да адзінай думкі, што метапрадметныя кампетэнцыі неабходныя для выхавання высокаадукаванага будучага пакалення.

У спакойнай дружалюбнай абстаноўцы за кубкам кавы закончыўся гэты педагагічны савет.

comments powered by DisqusУ педагагічным кафэ