Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Навагоднія святы

26.12.2017

Навагодняе свята было і застаецца самым галоўным для дзяцей. І самым любімым. У тым ліку і таму, што на гэтае свята прыпадаюць працяглыя канікулы. Але галоўнай прычынай з'яўляецца тое, што толькі на гэтае свята дзеці могуць акунуцца ў святочную атмасферу казачных прыгод, паўдзельнічаць у цікавых конкурсах, гульнях,  якія звычайна ладзяцца на навагодніх прадстаўленнях.

У нашу школу казачныя героі наведаліся двойчы. Першы раз яны парадавалі дзяцей малодшых класаў 21 снежня, а другі раз завіталі на Навагодні Баль-маскарад для старшакласнікаў 23 снежня. 

Малодшыя школьнікі змаглі не толькі паглядзець цікавы сюжэт навагодняй казкі, але і самі змаглі парадаваць казачных герояў сваімі выступленнямі, за якія Дзед Мароз частаваў салодкімі пачастункамі.

А старэйшыя вучні "выбіралі" Снягурачку для Дзеда Мароза і таксама змаглі паўдзельнічаць у розных цікавых конкурсах і розыгрышах.

                                                                                                                 Р. Ярашэвіч

comments powered by DisqusНавагоднія святы