Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Экскурсія ў Мінск

16.12.2017

На гэтым тыдні  вучні нашай школы разам з настаўнікамі пабывалі на экскурсіі ў горадзе Мінску. Яны наведалі Беларускі Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны - найбуйнейшае ў Беларусі сховішча рэліквій Вялікай Айчыннай вайны. У музеі 10 экспазіцыйных залаў і зала Перамогі (размешчаная пад шкляным купалам). Канешне ўсе залы за адну экскурсію наведаць немагчыма, але экскурсавод старалася коратка і змястоўна расказваць каля кожнай экспазіцыі, якую ўдалося наведаць у час экскурсіі. Дзецям і дарослым вельмі спадабаўся расказ экскурсавода. Усе   былі ўражаны пачутым і ўбачаным, хоць пра вайну чулі не ўпершыню.

Яшчэ ў гэты дзень наша група змагла наведаць Унітарнае прадпрыемства «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь», якое пачало сваю дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь яшчэ ў студзені 1994 года. Для нас там таксама правялі цікавую экскурсію, пазнаёмілі з працэсам вытворчасці прадукцыі прадпрыемства і навать правялі дэгустацыю напояў Кока-Кола.

comments powered by DisqusЭкскурсія ў Мінск