Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Вёскі, якія апаліла вайна

12.12.2017

11 снежня ў рамках 75-годдзя трагедыі Хатыні ў школе прайшоў урок памяці «Вёскі, якія апаліла вайна», прысвечаны гісторыі знішчэння мірных грамадзян в.Задуб’е.

Вучні падрыхтавалі выступленні і відэаматэрыялы, у якіх расказвалася пра сімвалічныя месцы, што з’яўляюцца напамінам пра зверствы фашыстаў не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і ў краінах Еўропы: Хатынь, Лідзіцэ, Арадур-сюр-Глан. Вучні з хваляваннем у голасе расказвалі пра жудасную трагедыю спаленых вёсак. У выкананні вучняў гучалі вершы. Асаблівую цікавасць выклікала выступленне вучаніцы 7 класа Новік Марыі, якая расказала жыццёвую гісторыю свайго дзядулі, Сідарэвіча Іосіфа Нікіфаравіча, якому ў снежні 1943 года было 12 гадоў. Успаміны пра тое, як фашысты спальвалі яго родную вёсачку Задуб’е, як яму і іншым аднавяскоўцам удалося выжыць, не аставілі раўнадушнымі нікога.

Удзельнікі ўрока памяці мелі магчымасць пазнаёміцца з электроннай базай дадзеных «Белорусские деревни, сожженные в годы Великой Отечественной войны», знайшлі звесткі пра вёскі нашага раёна якія былі спалены ў гады вайны.

Завяршылася мерапрыемства мінутай памяці тым, хто пацярпеў ад рук фашыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

comments powered by DisqusВёскі, якія апаліла вайна