Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Карысныя канікулы

09.11.2017

Вось і прайшлі першыя канікулы бягучага навучальнага года. Дзеці нашай школы за час канікул змаглі паўдзельнічаць у цэлым шэрагу мерапрыемстваў. 

Ужо  ў суботу, 28 кастрычніка, вучні нашай школы адправіліся ў Люсіна. Там праходзіў  Фестываль-конкурс літаратурнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Нас слова паэта да творчасці кліча», прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Добра выступілі на конкурсе нашы пяцікласнікі Гардзей Ягор і Пакумейка Іван.

Шмат мерапрыемстваў праводзілася і ў нашай школе. Цікава было дзецям на пасяджэнні гуртка "Народны лад беларусаў". Дзеці знаёміліся з беларускімі нацыянальнымі стравамі.

Многія змаглі прыняць удзел у раённых спартыўных спаборніцтвах. І прывезлі дыпломы за добрыя паказчыкі.

comments powered by DisqusКарысныя канікулы