Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Ізноў у школу

01.09.2017

1 верасня - свята для ўсіх вучняў школ краіны. Свята Ведаў. 

Дзень добры, любімая родная школа!

Да цябе мы і зблізку прыйшлі, і здалёк.

Сёння здаецца нам песняй вясёлай

Твой першы прыгожы званок.

Менавіта гэтыя радкі нагадваюцца раніцай 1 верасня тым, хто  накіроўваецца на свята Першага званка, якое ладзіцца ва ўсіх школах Беларусі. У нашай школе таксама ў гэты дзень было мнагалюдна. На святочную лінейку прыйшло шмат гасцей. Сярод іх сябры нашых вучняў, бацькі, бабулі і дзядулі, а таксама прадстаўнікі грамадскасці. 

Напэўна, самым хвалюючым было свята для нашых першакласнікаў. У гэтым навучальным годзе парог установы адукацыі пераступілі тры вучні. Са словамі віншавання выступілі дырэктар школы, першая настаўніца, бацькі, адзінаццацікласнікі, старшыня  Нацкага сельвыканкама Мышкавец Ларыса Дзмітрыеўна, метадыст раеннага аддзела адукацыі, спорту і турызму Муха Алена Мікалаеўна. Першая лінейка, падарункі, першы школьны званок запомняцца нашым першакласнікам надоўга.

     У добры  шлях, дарагія сябры!

     У Краіну Ведаў!

Глядзець фотаздымкі

comments powered by DisqusІзноў у школу