Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Выпускны вечар 2017

09.06.2017

Ужо шмат гадоў запар летнім чэрвеньскім вечарам у нашай школе, як і па ўсёй краіне, прайшоў Выпускны Баль - ўрачыстае свята юнацтва і прыгажосці!

Выпускны баль - гэта не проста ўзнагарода за ўпартую 11-гадовую працу, але і магчымасць для выпускніка развітацца з усім тым, што шмат гадоў акружала яго ў школе, ён развітваецца са знаёмымі, сябрамі, настаўнікамі і выходзіць у дарослае жыццё.

У нашым раёне баль выпускнікоў прайшоў 9 чэрвеня. Спачатку адбылося святочнае ўручэнне атэстатаў у Круговіцкім СДК, а затым усе выпускнікі разам з бацькамі і настаўнікамі адправіліся ў раённы цэнтр на галоўную плошчу, дзе і адбыўся раённы баль выпускнікоў. Усе прысутныя змаглі палюбавацца выпускнымі ўборамі хлопцаў і дзяўчат, назіраць за ўручэннем медалёў выдатнікам вучобы, паслухаць віншаванні выпускнікам, а таксама добрую музыку, патанцаваць на дыскатэцы, а яшчэ назіраць найпрыгажэйшы феерверк у гонар учарашніх школьнікаў.

Хай усё ў іх жыцці зложыцца найлепшым чынам!

comments powered by DisqusВыпускны вечар 2017