Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Адбыўся бацькоўскі сход

20.03.2017

У мінулы чацвер 16 сакавіка ў школе прайшоў чарговы агульнашкольны бацькоўскі сход "Я і свет прафесій: як зрабіць свой выбар?" На сходзе былі абмеркаваны пытанні прафарыентацыі вучняў. Педагог-псіхолаг Саладуха В.М. ні толькі расказала прысутным аб выніках тэставання старшакласнікаў, але змагла даць парады бацькам па выбары прафесіі для іх дзяцей, падрыхтавала для бацькоў кожнага выпускніка школы  прапановы па выбары спецыяльнасці для прадаўжэння навучання пасля заканчэння школы, улічваючы індывідуальныя здольнасці і інтарэсы дзяцей.

Акрамя гэтага на сходзе выступілі намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Муха А.П., педагог сацыяльны Грынёва М.М., інспектар па справах непаўналетніх Ганцавіцкага РАУС Мелехавец В.А., настаяцель Свята-Георгіеўскага храма, іерэй Іоан Пашкевіч. Усе выступаючыя падымалі пытанні стварэння бяспечнага  асяроддзя для выхавання і развіцця непаўналетніх, захавання сямейных каштоўнасцей для паспяховага выхавання.

comments powered by DisqusАдбыўся бацькоўскі сход