Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дзяржаўнае свята

15.03.2017

Штогод 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень ў 1994 годзе была прынятая першая Канстытуцыя суверэннай Беларусі. Дадзенае свята прынята лічыць адным з найважнейшых дзяржаўных святаў беларускай дзяржавы. Гэта і не дзіўна, бо прыняцце Канстытуцыі з'яўляецца адным з самых значных момантаў у гісторыі кожнай дзяржавы і народа. Таму такое свята існуе не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і ў вельмі многіх краінах свету.

Беларуская Канстытуцыя - асноўны закон нашай дзяржавы, гарант правоў і свабод нашых грамадзян. Канстытуцыя нашай краіны - гэта Канстытуцыя развітога, свабоднага грамадства, Канстытуцыя еўрапейскай дзяржавы. Яна выразна і паслядоўна выкладае базавыя агульначалавечыя каштоўнасці.

15 сакавіка 2017 года ў ДУА «Круговіцкая сярэдняя школа» прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У рамках Дня Канстытуцыі прайшло святочнае ўручэнне падарачных камплектаў «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

Вучні старэйшых класаў сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнага конкурсу «Ці ведаеш ты Канстытуцыю сваёй краіны?» У ходзе мерапрыемства вучні глыбей пазнаёміліся з міжнароднымі дакументамі, якія гарантуюць правы і свабоды чалавека, выконвалі заданні на веданне зместу Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, рашалі практычныя сітуацыі з апорай на нормы закона, адказвалі на пытанні па гістарычнаму развіццю канстытуцыйнага права на тэрыторыі Беларусі, вызначалі правы і абавязкі адпаведна ўзорсту чалавека. Журы адзначыла найбольш актыўных удзельнікаў, якія правільна адказвалі на пытанні і рашалі практычныя заданні: Ражыцкая Алеся, Патаповіч Аляксей, Гайцюкевіч Алякасндр, Муха Лізавета, Дзенісеня Дзяніс, Лазовік Раман, Гайцюкевіч Сяргей, Лелес Аліна, Ленкавец Караліна.

Віншуем Вас з дзяржаўным святам - Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

comments powered by DisqusДзяржаўнае свята