Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Прайшоў тыдзень прыродазнаўчых дысцыплін

27.02.2017

У Дзяржаўнай установе адукацыі «Круговіцкая сярэдняя школа " з мэтай актывізацыі пазнавальнай і практычнай дзейнасці вучняў, а таксама павышэння цікавасці да вучэбных прадметаў з 13 па 20 лютага ў школе прайшоў тыдзень грамадскіх і прыродазнаўчых дысцыплін.

Панядзелак 13 лютага 

Прайшла інтэлектуальна-пазнавальная гульня для вучняў 7-8 класаў «Многааблічная гісторыя», у якой вучні спаборнічалі на веданне дасягненняў культуры розных краін і народаў(конкурсы«калыска цывілізацыі», пазнай краіну па малюнку). Актыўна і весела прайшоў конкурс акцёрскага майстэрства, з задавальненнем вучні паспрабавалі сябе ў якасці археолагаў.

Вялікую цікавасць і захапленне выклікала прэзентацыя кабінета хіміі для вучняў 5-6 класаў. Дзеці мелі магчымасць не толькі праверыць свае інтэлектуальныя здольнасці, але і паўдзельнічаць у займальных хімічных эксперыментах. На завяршэнне мерапрыемства удзельнікі далі клятву заўсёды старанна вывучаць “хімію” і прымяняць веды толькі ў добрых мэтах.

Аўторак 14 лютага

Вучні школы наведалі выставу камянёў «Дакранёмся да мінулага», якая размяшчалася ў школьнай бібліятэцы. Пабудзей Таццяна Іванаўна правяла змястоўную экскурсію, расказала пра асаблівасці цікавых археалагічных знаходак на тэрыторыі нашага раёна і далёка за яго межамі. Вучні змаглі не толькі пашырыць веды, але і дакрануцца, патрымаць у руках, уважліва разгледзець “гасцей” далёкага мінулага.

Вучні 5-га класа прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў "Я малюю гісторыю".

Серада 15 лютага

Цікава прайшла пазнавальная віктарына для вучняў 8-11 класаў «Сакрэты Папялушкі». Вучні паказалі практычныя веды па хіміі, даведаліся, як можна прымяніць хімію у быце.

Дзве каманы вучняў 9-11 класаў “Вопыт” і “Маладосць” прынялі ўдзел у конкурсе на лепшага знаўцу гісторыі «Віват, гісторыя!» турнір праводзіўся у чатыры этапы:1)Даты, 2)Гістарычныя факты,3)Гістарычныя асобы,4)Фінал. У кожным туры вучні паказвалі свае веды па тэмах: “Мой родны край”, “Па краінах і кантынентах”, “Гісторыя эканомікі і палітыкі”, “ Гісторыя культуры”. У фінальным туры вызначыліся лепшыя знаўцы гісторыі. Імі сталі: Лелес Аліна, Дзенісеня Дзяніс, Лісок Аліна і Паляшчук Алеся.

Чацвер 16 лютага

Адбыўся конкурс для вучняў 7-9 класаў «Хачу ўсё ведаць ці дзіўная біялогія!»

Пятніца 17 лютага

Весела прайшоў гістарычны конкурс «Турнір кемлівых» для навучэнцаў 5-6 класаў". Вучні з цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсах “Гістарычны фатограф", конкурс-пошук "Гістарычны следапыт", разгадвалі гістарычную крыжаванку.

Панядзелак 20 лютага

Падвядзенне вынікаў тыдня грамадскіх і прыродазнаўчых дысцыплін.

Мерапрыемствы Тыдня гісторыі і геаграфіі былі цікавыя па форме і змесце. Пры іх распрацоўцы педагогі выкарыстоўвалі заданні, якія патрабавалі ад навучэнцаў не простага прайгравання набытых ведаў і ўменняў, а іх творчага прымянення. Разнастайныя конкурсы і віктарыны на гістарычныя і геаграфічныя тэмы спрыялі пашырэнню навуковага кругагляду ўдзельнікаў, а таксама давалі ім магчымасць сяброўскай камунікацыі і адпачынку. Праведзеныя мерапрыемствы спрыялі фарміраванню творчай актыўнасці, павышэнню матывацыі да вывучэння прадметаў. Акрамя гэтага, правядзенне Тыдня спрыяла павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў.

Справаздачу падрыхтавала кіраўнік ВМА

настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства Т.П.Дунчык

comments powered by DisqusПрайшоў тыдзень прыродазнаўчых дысцыплін