Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дзень абаронцаў Айчыны

27.02.2017

Штогод 23 лютага мы адзначаем  Дзень  абаронцаў Айчыны. Гэта перш за ўсе свята людзей у пагонах, якія прысвяцілі сваё жыцце служэнню Айчыне. У гэты дзень мы віншуем сваіх дарагіх мужчын: дзядуляў, бацькоў, братоў. У школе дзяўчынкі віншавалі хлопчыкаў- будучых абаронцаў Айчыны. У гэты дзень у групе падоўжанага дня прайшоў «Рыцарскі турнір». Удзел у ім прынялі дзве каманды: «Пяхота» і «Маракі». Былі праведзены вельмі цікавыя спартыўныя конкурсы: «Самы лоўкі», «Самы меткі»,  «І саломінка спатрэбіцца», «Чароўная палачка». Пасля правядзення конкурсаў былі падведзены вынікі. Перамогу атрымала камманда «Пяхота». Пераможцы атрымалі граматы, падарункі  і віншавальныя паштоўкі. Каманда «Маракі» таксама атрымала падарункі і віншавальныя паштоўкі.

Акрамя гэтага вучні пачатковых класаў папрацавалі ў «Чароўнай майстэрні» , дзе зрабілі сваімі рукамі прыгожыя віншавальныя паштоўкі для сваіх татаў.

comments powered by DisqusДзень абаронцаў Айчыны