Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Вечар сустрэчы з выпускнікамі

07.02.2017

Усе мы, хоць калі-небудзь, але ўспамінаем сваю школьную пару. Доўгія ўрокі, шумныя перапынкі, першае каханне, сяброў, настаўнікаў... Іншы раз так хочацца зноў апынуцца ў шчаслівым дзяцінстве і юнацтве.

Як і заўсёды, першая субота лютага па традыцыі вечар сустрэчы з выпускнікамі. У гэты раз пачатак сустрэчы з выпускнікамі ў школе адбыўся ў 19.00 гадзін. Традыцыйным мерапрыемствам у школе з'яўляецца канцэртная праграма, падрыхтаваная вучнямі 9-11 класаў для выпускнікоў-юбіляраў.

Атмасфера сустрэчы была напоўнена мноствам цёплых слоў у адрас школы, добрымі ўспамінамі пра настаўнікаў. Вечар сустрэчы выпускнікоў - гэта вечар добрага настрою, жывых актыўных зносін і адпачынку ў коле даўно знаёмых людзей.

Глядзець фотаздымкi (12)

comments powered by DisqusВечар сустрэчы з выпускнікамі