Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Музейны ўрок

25.01.2017

Цікавым заняткам, адрозным ад звычайных урокаў і ад экскурсій з'яўляецца музейны ўрок. Гэта  яркі прыклад «маляўнічай» ілюстрацыі гістарычных падзей. На такіх уроках дзецям не бывае сумна, так як сам па сабе музейны ўрок адрозніваецца ад традыцыйнага. Навучэнцы не сядзяць за партамі, а спазнаюць музейны прадмет, гуляючы, спаборнічаючы адзін з адным у кемлівасці і вынаходлівасці, адпраўляюцца разам з работнікамі музея  ў падарожжа ў часе, яны самі становяцца героямі нявыдуманых апавяданняў пра вайну, пра юных абаронцаў Айчыны, пра сваіх знакамітых землякоў. Як гэта было і на ўроку, што прайшоў сёння ў нашай школе. Тэма гэтага ўрока "Крокі гісторыі Ганцаўшчыны". А правялі яго работнікі Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея Наталія Кулеш і Віталь Герасіменя.  Даступна і цікава расказвалі яны дзецям пра падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі нашага раёна за час яго існавання. Эксклюзіўным з'яўляецца тое, што на кожным такім ўроку ў дзяцей ёсць магчымасць пазнаёміцца з экспанатамі, якія захоўваюцца ў фондах музея і даведацца іх гісторыю. Дзякуй работнікам музея за цікавы ўрок!

comments powered by DisqusМузейны ўрок