Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Снежныя забавы

12.01.2017

На сённяшні дзень у свеце існуе адно цікавае і вельмі маладое свята - Дзень снегу. Бо і дарослыя і дзеці так любяць зімовую пару якраз з-за гэтай выдатнай прыроднай з'явы, калі гурбы снегу ўпрыгожваюць зямлю і можна пакатацца на каньках, лыжах, санках, пагуляць у снежкі, зляпіць снежную бабу.

Традыцыя святкаваць Міжнародны дзень снегу ўзнікла зусім нядаўна, а менавіта ў 2012 годзе. Ідэя належыць Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту (FIS). Многія гэтае свята называюць Днём зімовых відаў спорту. Сусветны дзень снегу святкуюць у больш чым 40 краінах свету.

Мерапрыемствы, прысвечаныя  Сусветнаму дню снегу ўжо пачаліся і ў нашай школе. Учора, 11 студзеня, прайшло мерапрыемства для дзяцей у групе падоўжанага дня “Снежныя забавы”. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах і гульнях, якія для іх падрыхтавалі выхавацелі. Усе ўдзельнікі цікава правялі час на свежым паветры.

comments powered by DisqusСнежныя забавы