Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дзетвара сустракала Новы год

26.12.2016

На мінулым тыдні ў школе прайшлі мерапрыемствы да Новага года. Для вучняў пачатковых і сярэдніх класаў 22 снежня  прайшоў ранішнік, на які былі запрошаны Дзед Мароз са Снягуркай і іншымі казачнымі героямі  з раённага дома дзіцячай творчасці. Яны парадавалі дзяцей навагодняй казкай, якая вельмі спадабалася дзецям, бо яны самі змаглі прыняць удзел у падзеях казкі. Было весела і цікава і дзецям і іх бацькам, якіх на свяце было шмат.

А 24 снежня прайшоў Баль-маскарад для старэйшых школьнікаў. Тут ужо адзінаццацікласнікі самі выконвалі ролі Дзеда Мароза, Снягурачкі, Бабулі Ягі і іншых герояў, якія запрашалі паўдзельнічаць у розных конкурсах усіх прысутных у зале. Дарослыя спаборнічалі паміж сабой і навад вадзілі карагоды вакол ёлкі.

Усе фотаздымкi (16)

comments powered by DisqusДзетвара сустракала Новы год