Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Бацькоўскі сход

16.12.2016

15 снежня ў школе прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход. Тэма бацькоўскага сходу:
"Сям'я і школа: выхаванне адказнай асобы". На сходзе прысутнічалі прадстаўнікі розных дзяржаўных служб: Заяц Аляксей Аляксандравіч з РАУС, Касцюк Андрэй Ігаравіч з РАНС, Мышкавец Ларыса Дзмітрыеўна, старшыня Нацкага сельвыканкама. Яны выступілі перад бацькамі са сваімі парадамі ў выхаванні дзяцей і фарміраванні ў іх адказнасці за свае ўчынкі, пазнаёмілі з цікавай аператыўнай інфармацыяй па правапарушэннях і адказнасці за тыя ці іншыя ўчынкі як дзяцей, так і іх бацькоў.

Акрамя гэтага перад бацькамі выступілі прадстаўнікі адміністрацыі школы і настаўнікі, якія правялі "вучобу" бацькоў па пытаннях выхавання адказнай асобы і адказалі на пытанні бацькоў.  На прыканцы сходу дэманстраваліся відэаролікі з інфармацыяй аб сацыяльна-небяспечных паводзінах дарослых, якія вельмі ўразілі прысутных сваёй злабадзённасцю.

Р. Ярашэвіч

comments powered by DisqusБацькоўскі сход