Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Тыдзень гуманітарных дысцыплін

09.12.2016

З 5 па 9 снежня ў нашай школе адбыўся Тыдзень гуманітарных дысцыплін. Удзельнікі вучэбна-метадычнага аб’яднання падрыхтавалі разам з вучнямі цікавыя мерапрыемствы.

Дзень першы.

Літаратурная гасцёўня, прысвечаная 125-годдзю з Дня нараджэння Максіма Багдановіча сабрала ў актавай зале вучняў 5-11 класаў. Вядучыя падрыхтавалі прэзентацыю пра жыццё і творчасць паэта. Вучні прыгожа чыталі вершы паэта, выконвалі песні на яго вершы. Цікавай была выстава твораў паэта.

Дзень другі.

Вучні 5 і 6 класаў удзельнічалі ў гульні «Разумнікі і разумніцы». Яны паказалі свае веды па рускай мове. Самымі актыўнымі былі вучні 6 класа: Пакумейка Марына, Новік Марыя. Сайка Дзмітрый.

Дзень трэці.

Цікавай для вучняў 3 і 4 класаў была інтэрактыўная віктарына «Займальная англійская мова». Першае месца заняла каманда «Сябры».

Дзень чацвёрты.

Музычны перапынак на тэму «Вершы, якія сталі песнямі»,  падрыхтавалі вучні 10-11 класаў. Гучалі песні на вершы паэтаў: В.Цоя, М.Рубцова, А.Вазнясенскага, М.Цвятаевай.

У зале не было раўнадушных. Гледачы падпявалі і апладыравалі выканаўцам і гітарыстам.

Дзень пяты.

Інтэлектуальная віктарына «Знакамітыя месцы Германіі і нямецкамоўных краін» прайшла для вучняў 7-11 класаў.Яна была пазнавальнай  для вучняў, якія вывучаюць нямецкую мову.

comments powered by DisqusТыдзень гуманітарных дысцыплін