Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
04.03.2023

У шосты школьны дзень у нашай школе прайшоў квэст "Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь".  У ходзе даденага мерапрыемства вучняў пазнаёмілі з гісторыяй узнікнення дзяржаўнай сімволікі.

 Дзяржаўны герб і сцяг нашай краіны ўвасабляюць яе грамадскі і палітычны лад. Дзяржаўныя сімвалы Беларусі адлюстроўваюць таксама асноватворную ідэю роўнасці ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь незалежна ад сацыяльнай, нацыянальнай або рэлігійнай прыналежнасці.  
 
 Герб і сцяг Рэспублікі надзелены яркімі рысамі, якія адразу нагадваюць аб нашай роднай краіне. Яны лёгка пазнавальныя сярод усіх дзяржаўных сімвалаў сусветнай супольнасці. З дапамогай простых і зразумелых сродкаў адлюстроўваюць слаўную гісторыю народа Беларусі і яго шматвяковыя традыцыі.  
 
 Герб, сцяг і гімн - галоўныя сімвалы незалежнасці, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, якія падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян.