Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
14.01.2023

Спартландыя “Хуткія і ўмелыя”

У рамках правядзення дня здароўя 14 студзеня была праведзена спартландыя “Хуткія і ўмелыя”. На пачатак правядзення спартландыі настаўнікам быў праведзены інструктаж аб мерах бяспекі падчас правядзення спартыўных эстафет.

Мэтай спартландыі былі:

- фарміраванне ў вучняў навыкаў здаровага ладу жыцця;

- развіццё лоўкасці, уважлівасці, рухальных навыкаў;

- выхаванне сяброўскіх адносін паміж дзецьмі, уменне ўзаемадзейнічаць у камандзе.

Спартландыя складалася з наступных эстафет: "З купіны на купіну", "Перадача мяча", "Бег з абручом" і іншыя.

Дзеці прыйшлі да высновы: каб быць здаровым, паспяховым і ніколі не хварэць, то неабходна весці здаровы лад жыцця, займацца фізкультурай.