Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
12.11.2022

Ад свавольства да правапарушэння

Пад такой назвай ў ДУА “Круговіцкая сярэдняя школа” прайшло мерапрыемства ў рамках суботняга дня. Яго арганізатарам была служба СППС щколы. Прайшло мерапрыемства ў форме інтэрактыўнага занятка, удзельнікамі былі вучні 5-9 класаў. Рабяты пазнаёміліся з паняццямі індывідуальная прафілактычная работа, даведаліся з кім яна праводзіцца, успомнілі, што такое адміністрацыйная і крымінальная адказнасць, ўзрост адказнасці і калі яна наступае.

Больш падрабязна спыніліся на артыкуле 19.1 КоАП “Дробнае

свавольства”. Было ўзгадана шмат сітуацый з паўсядзённага жыцця, дзе можа быць прыменены гэты артыкул, а фігуранты прыцягнуты да адказнасці.

Асобую цікавасць у падлеткаў выклікаў артыкул 11.4 КоАП “Прысваенне знойдзенага”. Тут увага была нададзена знойдзеным банкаўскім картам. Вучням быў прапанаваны алгарытм дзеянняў ў дадзенай сітуацыі і адміністрацыйная адказасць у выніку невыканання гэтага алгарытму. Рабяты актыўна ўспаміналі гісторыі, якія здараліся з іх знаёмымі, якія па няведанні станавіліся фігурантамі адмінстрацыйных спраў. Падробна быў разгледжаны артыкул 11.3 КоАП “Наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне чужой маёмасці”.

Рабятам быў прапанаваны прафілактычны відэаролік. З задавальненнем вучні ўдзельнічалі ў абмеркаванні віэасюжэтаў.

Навучэнцы паўдзельнічалі ў віктарыне на веданне адміністрацыйнай адказнасці за пэўныя правапарушэнні. А ў фінале сусрэчы атрымалі прафілактычныя лістоўкі.

 

Педагог сацыяльны

ДУА “Круговіцкая сярэдняя школа”

Святлана Аляксандраўна Муха