Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
30.04.2022

Разумнікі і разумніцы

30 красавіка для вучняў пачатковых класаў была праведзена гульня “Разумнікі і разумніцы”

Мэта гульні: садзейнічаць інтэлектуальнаму развіццю вучняў, актуалізацыі іх ведаў; выпрацоўваць уменне прымаць хуткія і правільныя рашэнні; далучаць вучняў да культурнай спадчыны нашага народа, выхоўваць пашану да роднай мовы.

У гульне прымалі ўдзел 2 каманды. Дзецям былі прапанаваны пытанні з розных катэгорый:“Славутыя імёны Беларусі”, “Цудоўная і таямнічая родная мова”,“Сэрцам народжаныя спевы”,  “Конкурс скорагаворак” і іншыя.

Гульня была прысвечана культурнаму багаццю нашай краіны, спадзяюся, што вы пераканаліся, ў тым, што ў нашага народа багатая спадчына, нам ёсць чым ганарыцца.

Круглы стол «Этыкет і мы»

Выхаванне этычных, культурных паводзін чалавека з'яўляецца неад'емнай часткай працэсу фармавання асабістых маральных адносін. Сучасная асоба для максімальнай паспяховай сацыялізацыі павінна валодаць неабходнымі навыкамі культурных паводзін ва ўсіх сферах жыццядзейнасці.

30 красавіка для дзяцей нашай школы было праведзена пазнавальнае мерапрыемства па этыкету ў форме круглага стала. Вучні з цікавасцю ўдзельнічалі, паказалі свае нядрэнныя веды этыкету і ў той жа час папоўнілі іх новай інфармацыяй.

 

comments powered by Disqus