Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
19.02.2022

 План мерапрыемстваў 19 лютага 2022 года

МерапрыемстваКласЧас правядзенняМесца правядзенняАдказныя
Аб’яднанні па інтарэсах
Гурток «Юны тэнісіст» 6-8 09.00 – 10.30 Фае 2-гі паверх Занька А.А.
Секцыя па футболе 5-9 09.00 – 11.10 Спартыўная зала Студзент У.С.
Агульнашкольныя  мерапрыемствы
Калейдаскоп здароўя «Мода і здароўе» 1-6 10.00 – 10.45 Кабінет пачатковых класаў Муха С.Ю.
Круглы стол «Як дапамагчы старшакласніку ў прафесійным самавызначэнні» 2-11, бацькі 10.00 – 10.45 Кабінет рускай мовы Муха Л.І.
Прадметныя кансультацыі
Кансультацыя па рускай мове 8 11.00 – 11.45 Кабінет рускай мовы Муха Л.І.
Прафесійная падрыхтоўка
Працоўнае навучанне 10-11 09.00 – 15.00 Ганцавіцкі ліцэй Грыцкевіч Т.А.
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба
Падлеткі ў сацыяльных сетках:
бяспечныя паводзіны
Бацькі
5, 7
09.00 – 09.45 Кабінет беларускай мовы Лемяшэўская Н.А. (псіхолаг)
Настаўніцка-бацькоўскі патруль
Рэйд па месцах масавага адпачынку моладзі 21.30 – 24.00 в.В.Круговічы Па графіку

Урок бяспекі "Мы - разумныя карыстальнікі інтэрнэту"

Мэта: пазнаёміць вучняў з небяспекамі, якія падсцерагаюць іх у Інтэрнэце і дапамагчы пазбегнуць гэтых небяспек.

Бо ў цяперашні час Інтэрнэт стаў неад'емнай часткай паўсядзённага жыцця дзяцей і дарослых.

Мы паспрабуем адказаць на пытанні: "Якія небяспекі падсцерагаюць нас у інтэрнэце?" і "Як іх пазбегнуць?"

Інтэрнэт можа быць добрым і карысным сродкам для навучання, адпачынку, зносін з сябрамі.

Але сетка Інтэрнэт хавае і пагрозы. Напрыклад такія як: злачынцы ў інтэрнэце ўстанаўліваюць кантакты з дзецьмі ў чатах, пры абмене імгненнымі паведамленнямі, па электроннай пошце. Зламыснікі імкнуцца прыцягнуць падлетка сваёй увагай, клапатлівасцю, дабрынёй і нават падарункамі; шкодныя праграмы - гэта камп'ютарныя праграмы, якія могуць нанесці шкоду вашаму камп'ютару; інтэрнэт-хуліганства і іншыя.

Дзеці запомнілі, што ІНТЭРНЭТ можа быць выдатным і карысным сродкам для навучання, адпачынку, зносін з сябрамі. Але - як і рэальны свет - Сетка таксама можа быць небяспечная!

Калейдаскоп здароўя «Мода і здароўе»

19 лютага ў нашай школе для пачатковых класаў прайшло мерапрыемства "Калейдаскоп здароўя "Мода і здароўе".

Весці здаровы лад жыцця цяпер модна і зусім не складана - трэба выконваць асноўныя правілы здаровага ладу жыцця.

Мэта дадзенага мерапрыемства: фарміраванне ўстойлівай матывацыі да захавання і ўмацавання здароўя.

Для дзяцей прапанаваліся наступныя заданні:

  • тэст «Тваё здароўе»,
  • гульня «Меню для школьніка»,
  • загадкі, прыказкі, прымаўкі аб здароўі.

Дзеці прыйшлі да высновы, што здароўе чалавека - жыццёва важная каштоўнасць, яно складаецца са шматлікіх кампанентаў.

Але галоўнае - здаровы лад жыцця чалавека.

 

comments powered by Disqus