Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
12.02.2022

Майстэрня Самадзелкіна “Валянцінка”

Існуе некалькі легенд аб тым, як з'явілася свята Дзень Святога Валянціна. Усе гісторыі абсалютна розныя і нават супярэчаць адна адной. Аднак у кожнай фігуруе Валянцін - рымскі святар, які жыў у III стагоддзі. Вось чаму свята называецца "ДзеньСвятога Валянціна".

На жаль, гісторыя скончылася трагічна - Валянціна арыштавалі і прыгаварылі да пакарання. Перад смерцю святар напісаў ліст-прызнанне сваёй каханай. Так з'явілася галоўная традыцыя свята - пісаць і рабіць валянцінкі. Заўсёды прыемна падарыць блізкаму чалавеку падарунак, асабліва калі ён створаны сваімі рукамі. Вучні 2 класа разам з настаўнікам і займаліся гэтай справай. Кожны вучань зрабіў сваімі рукамі такі падарунак.

Дзень здароўя

З мэтай умацавання здароўя вучняў, фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця, развіцця сілы і спрыту ў суботні дзень прайшла спартландыя "Вясёлыя старты".

Удзельнікам было прапанавана паспаборнічаць у эстафетах на спрыт, хуткасць. Кожны ўдзельнік каманды імкнуўся быць хутчэйшым, спрытнейшым, чым яго сапернік.

У спартландыі перамагло сяброўства.

 

comments powered by Disqus