Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
04.12.2021

«У майстэрні Дзеда Мароза»

Набліжаецца любімае ўсімі свята Новы год. Для стварэння цудоўнага настрою, 4 снежня ў нашай школе для дзяцей пачатковых класаў было арганізавана мерапрыемства на тэму "У майстэрні Дзеда Мароза". Дзеці выраблялі навагоднія ёлачныя ўпрыгожанні.

Навагодняя ёлка - вечнае ўвасабленне радасці і свята. І не толькі для дзяцей. Дарослыя таксама з трапятаннем чакаюць наступлення Новага года, калі здзяйсняюцца ўсе самыя запаветныя мары. А для гэтага трэба не так шмат - проста ўпрыгожыць ёлку цацкамі, зробленымі сваімі рукамі. Гавораць, што менавіта гэты рытуал і дапамагае спраўдзіцца любому жаданню. Работы атрымаліся розныя: ёлачныя цацкі, гірлянды, сняжынкі.

У выніку была арганізавана цікавая выстава, якая цешыла вока і падняла настрой усім дзецям.

Эстэтыка паводзін і этыкет

4 снежня ў школе было праведзена мерапрыемства па тэме: "Эстэтыка паводзін і этыкет". Мэтай якога -  пазнаёміць з паняццямі "Эстэтыка паводзін", "Этыкет"; фармаваць эстэтычны густ у манерах паводзін, умець пераадольваць негатыўныя эмоцыі да іншых людзей. Вучні абмяркоўвалі жыццёвыя сітуацыі: “Выпадак на чыгуначным вакзале”,“Добрая справа” і “Стараўся,стараўся..”, а таксама вучням паведамілі аб такой традыцыі этыкету ў Англіі, як Анлійскае чаяпіцце.

 План мерапрыемстваў 4 снежня 2021 года

МерапрыемстваКласЧас правядзенняМесца правядзенняАдказныя
Аб’яднанні па інтарэсах
Секцыя па футболе 5-10 09.00 – 11.10 Спартыўная пляцоўка Студзент У.С.
Гурток «Юны тэнісіст» 6-9 09.00 – 10.30 Фае 2-гі паверх Занька А.А.
Агульнашкольныя  мерапрыемствы
У майстэрні Дзеда Мароза 1-6 10.00 – 10.45 Кабінет пачатковых класаў Муха Н.М.
Час зносін
«Мір этыкі і эстэтыкі»
7-10 10.00 – 10.45 Кабінет англійскай мовы Грыцкевіч Т.А.
Прадметныя кансультацыі
Кансультацыя па англійскай мове 9 09.00 – 09.45 Кабінет англійскай мовы Грыцкевіч Т.А.
Прафесійная падрыхтоўка
Працоўнае навучанне 10-11 09.00 – 15.00 Ганцавіцкі ліцэй Грыцкевіч Т.А.
Удзел у раённых мерапрыемствах
Удзел у раённай алімпіядзе па матэматыцы 8 09.00 – 12.00 ДУА «Гімназія г.Ганцавічы» Студзент Т.Г.
Удзел у раённай алімпіядзе па працоўнаму навучанню 10 09.00 – 12.00 ДУА «СШ №3 г.Ганцавічы» Мініч М.К.
Настаўніцка-бацькоўскі патруль
Рэйд па месцах масавага адпачынку моладзі 21.30 – 24.00 в.В.Круговічы Па графіку

 

comments powered by Disqus