Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
20.11.2021

Гульня “Карысна – шкодна!”

Усім вядома, што здароўе патрэбна берагчы з самага ранняга дзяцінства. 20 лістапада ў нашай школе праводзілася гульня “Карысна – шкодна!”, у якой актыўна паўдзельнічалі вучні пачатковых класаў.

Гульня дала магчымасць больш даведацца аб тым, як правільна харчавацца, каб быць здаровым і як правільна арганізаваць свой рэжым дня. З вялікім задавальненнем дзеці паўдзельнічалі ў гульні і атрымалі веды, якія ім спатрэбяцца ў жыцці.

Круглы стол "Арганізацыя пазакласнага чытання: кніга – сябар і спадарожнік дзіцяці"

Мэта: Прыцягненне ўвагі вучняў і іх бацькоў да кнігі і чытання, фарміраванне патрэбнасці ў чытанні ў сям'і.

Кніга - гэта найбольш складаны і вялікі цуд з усіх цудаў, створаных чалавецтвам на яго шляху да шчасця і магутнасці. Але ці заўсёды мы ў стане па заслугах ацаніць кнігу, ці любім чытаць, ці можна назваць нас сапраўднымі чытачамі?

На гэтыя пытанні спрабавалі адказаць удзельнікі круглага стала. Акрамя таго, бацькі падзяліліся вопытам стварэння дамашняй бібліятэкі і распрацавалі памятку для тых, хто толькі пачынае ствараць сваю бібліятэку. Ведаючы, што чалавек за сваё жыццё можа прачытаць у сярэднім каля дзвюх тысяч кніг, вельмі важна не толькі, каб кожны з нас чытаў, але і каб кнігі для чытання выбіраў правільна.

 План мерапрыемстваў 20 лістапада 2021 года

МерапрыемстваКласЧас правядзенняМесца правядзенняАдказныя
Аб’яднанні па інтарэсах
Секцыя па футболе 5-10 09.00 – 11.15 Спартыўная пляцоўка Студзент У.С.
Гурток «Юны тэнісіст» 6-9 09.00 – 10.40 Фае 2-гі паверх Занька А.А.
Агульнашкольныя  мерапрыемствы
Гульня «Карысна – шкодна!» 1-6 10.00 – 10.45 Кабінет пачатковых класаў Новік Я.В.
Круглы стол «Арганізацыя пазакласнага чытання: кніга – сябар і падарожнік дзіцяці» 2-11, бацькі 10.00 – 10.45 Кабінет беларускай мовы Ярашэвіч Р.Я.
Прадметныя кансультацыі
Кансультацыя па фізіцы 9 11.00 – 11.45 Кабінет фізікі Ярашэвіч Р.Я.
Прафесійная падрыхтоўка
Працоўнае навучанне 10-11 09.00 – 15.00 Ганцавіцкі ліцэй Грыцкевіч Т.А.
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба
Кансультацыя «Як стаць добрым сябрам свайму дзіцяці» бацькі 09.00 – 10.00 Кабінет рускай  мовы Муха С.А.
Настаўніцка-бацькоўскі патруль
Рэйд па месцах масавага адпачынку моладзі 21.30 – 24.00 в.В.Круговічы Па графіку

 

comments powered by Disqus