Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
13.11.2021

Інтэлектуальная гульня "Хачу ўсё ведаць"

13 лістапада ў нашай школе прайшла інтэлектуальная гульня "Хачу ўсё ведаць".

Гульня складалася з наступных этапаў: размінка, вясёлы рахунак, танграм, гульня з балельшчыкамі, рашы рэбусы і іншыя.

Кожнае дзіця старалася паказаць сябе ведаючым і начытаным вучнем, бо адказваць трэба было хутка. Уменне лагічна думаць, дапамаглі вучням адказаць на ўсе пытанні.

Напрыканцы гульні ўсе разам размяліся пад вясёлую фізкультхвілінку.

Папяровыя фантазіі

У суботу 13 лістапада вучні пачатковых класаў прынялі ўзел у калектыўна-творчай справе “Папяровыя фантазіі”.У пачатку занятка дзеці разам з педагогам узгадалі правілы паводзін і правілы бяспекі на рабочым месцы. Успомнілі парадак выканання аплікацыі, а затым прыступілі да працы. Патрэбна было скласці аплікацыю з геаметрычных фігур. У час працы кожны вучань праявіў сваю фантазію. У выніку атрымалася “Вясёлая пчолка”, “Чароўны грузавік” і “Гусеніца Аліса”. Вынікамі сваёй працы дзеці засталіся задаволеныя.

 План мерапрыемстваў 13 лістапада 2021 года

МерапрыемстваКласЧас правядзенняМесца правядзенняАдказныя
Агульнашкольныя  мерапрыемствы
КТС «Папяровыя фантазіі» 1-6 10.00 – 10.45 Кабінет пачатковых класаў Пакумейка М.І.
Інтэлектуальная гульня «Хачу ўсё ведаць» 7-9 10.00 – 10.45 Кабінет рускай мовы Студзент Т.Г.
Дзень здароўя
«Спаборніцтвы па футболе»
7-9 09.00 – 10.00 Кабінет рускай мовы Студзент У.С.
Прадметныя кансультацыі
Кансультацыя па матэматыцы 9 09.00 – 09.45 Кабінет матэматыкі Студзент Т.Г.
Прафесійная падрыхтоўка
Працоўнае навучанне 10-11 09.00 – 15.00 Ганцавіцкі ліцэй Грыцкевіч Т.А.
Работа грамадскіх аб’яднанняў
Конкурсна – гульнявая праграма «Гадзіна вясёлых пытанняў» 7-8 13.00 – 13.45 Кабінет хіміі Бруцкая Н.Ф.
Настаўніцка-бацькоўскі патруль
Рэйд па месцах масавага адпачынку моладзі 21.30 – 24.00 в.В.Круговічы Па графіку

 

comments powered by Disqus