Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
23.10.2021

У модзе здаровы лад жыцця

23 кастрычніка ў рамках шостага школьнага дня для вучняў пачатковых класаў было арганізавана і праведзена мерапрыемства “У модзе здаровы лад жыцця”, мэта якога – паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў аб здаровым ладзе жыцця.

На занятку вучні складалі мадэль здаровага чалавека, вызначалі фізічныя і псіхічныя якасці здаровага чалавека. Разгледзелі карысныя і шкодныя звычкі. Узгадалі аб рэжыме дня і правільным харчаванні.

Па завяршэнні занятка вучні разам з настаўнікам склалі рэцэпт здароўя і шчасця.

Прафарыянтацыйная гадзіна"Сучасны рынак працы"

У апошні час на рынку працы складваецца парадаксальная сітуацыя: з аднаго боку, у прамысловасці востра не хапае працоўных кадраў, а з другога боку шмат маладых спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй з'яўляюцца беспрацоўнымі. Спецыялісты сцвярджаюць, што гэта вынік няправільнага прафесійнага выбару маладых людзей. Задача школы-дапамагчы дзецям знайсці запатрабаваную спецыяльнасць. З гэтай мэтай 23 кастрычніка ў школе прайшла прафарыянтацыйная гадзіна"Сучасны рынак працы".

Асноўныя задачы, якія вырашаліся на мерапрыемстве:

- сфарміраваць станоўчае стаўленне да працы;

- пашырыць ўяўленні аб сучаснымрынку прафесій;

- навучыць разбірацца ў змесце прафесійнай дзейнасці, суадносіць патрабаванні, што прад'яўляюцца прафесіяй з індывідуальнымі якасцямі, аналізаваць свае магчымасці і здольнасці;

Інфармацыйная гадзіна складалася з тэарэтычнай і практычнай часткі: праведзена было анкетаванне, тэставанне.

Вучні адказвалі на пытанні і абмяркоўвалі адказы. Дзеці зрабілі выснову, што выбар прафесіі -- сур'ёзны крок у жыцці кожнага чалавека. Але якую б прафесію не выбралі, заўсёды патрэбныя будуць веды, атрыманыя ў школе.

 План мерапрыемстваў 23 кастрычніка 2021 года

МерапрыемстваКласЧас правядзенняМесца правядзенняАдказныя
Аб’яднанні па інтарэсах
Секцыя па футболе 5-10 09.00 – 11.15 Спартыўная зала Студзент У.С.
Гурток «Юны тэнісіс» 6-9 09.00 – 10.40 Фае 2-гі паверх Пашкевіч В.І.
Агульнашкольныя  мерапрыемствы
Віктарына “У модзе здаровы лад жыцця” 1-6 10.00 – 10.45 Кабінет пачатковых класаў Пакумейка М.І.
Прафарыянтацыйная гадзіна
“Сучасны рынак працы”
8-10 10.00 – 10.45 Кабінет рускай мовы Муха Л.І.
Прадметныя кансультацыі
Кансультацыя па рускай мове 8 09.00 – 09.45 Кабінет рускай мовы Муха Л.І.
Прафесійная падрыхтоўка
Працоўнае навучанне 10-11 09.00 – 15.00 Ганцавіцкі ліцэй Грыцкевіч Т.А.
Работа грамадскіх аб’яднанняў
Інтэлектуальная гульня “Шчаслівы выпадак” 7-8 11.00 – 11.45 Кабінет хіміі Бруцкая Н.Ф.
Настаўніцка-бацькоўскі патруль
Рэйд па месцах масавага адпачынку моладзі 21.30 – 24.00 в.В.Круговічы Па графіку

 

comments powered by Disqus