Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
25.09.2021

Гульня-падарожжа ў краіну бяспечных паводзін

25 верасня для дзяцей 1-6 класаў прайшла гульня-падарожжа ў краіну бяспечных паводзін.

Мэта гульні: фарміраванне ў вучняў навыкаў забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці, выхаванне самастойнасці, адказнасці, уважлівасці і акуратнасці ў працы.

Сёння мы з вамі здзейснім займальнае падарожжа ў краіну па імені Бяспека. Нас тут чакаюць прыемныя сюрпрызы, конкурсы і віктарыны. Падарожнічаць будзем па станцыях: першая станцыя «Горад Працавітасці», наступная станцыя «Горад Школьны». У гэтым горадзе мы з вамі разгледзім правілы паводзін дзяцей у школе і розныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць падчас вашага знаходжання ў школе.

Жыхары горада Школьны, таксама, падрыхтавалі для вас віктарыну, якая называецца "Бяспека".

«Горад Правілаў», жыхары гэтага горада падрыхтавалі вам сюрпрыз, яны прапануюць вам успомніць правілы паводзінаў у школе і прагледзіць відэа «Як нельга сябе паводзіць у школе».

«Горад Прафесій» жыхары дадзенага горада - гэта людзі самых розных прафесій і кожны ў сваёй справе - майстар! А ці шмат прафесій ведаеце вы? Конкурс «Пантаміма».

У гэтым конкурсе кожнаму вучню неабходна адлюстраваць сродкамі пантамімы канкрэтныя прафесіі. Адзін вучань адлюстроўвае прафесію, а іншыя - адгадваюць.

Дзеці, вось і скончылася наша падарожжа. Вы, прайшоўшы праз гарады-выпрабаванні, даказалі, што па праву можаце пражываць у гэтых гарадах.

 План мерапрыемстваў 25 верасня 2021 года

МерапрыемстваКласЧас правядзенняМесца правядзенняАдказныя
Аб’яднанні па інтарэсах
Секцыя па футболе 5-10 09.00 – 11.15 Спартыўная зала Студзент У.С.
Гурток «Юны тэнісіс» 6-9 09.00 – 10.40 Фае 2-гі паверх Пашкевіч В.І.
Агульнашкольныя  мерапрыемствы
Гульня-Падарожжа ў краіну бяспечных паводзін 1-6 10.00 – 10.45 Кабінет пачатковых
класаў
Новік Я.В.
Круглы стол «Цікава ў свеце прафесій» 7-11 11.00 – 11.45 Кабінет англійскай мовы Грыцкевіч Т.А.
Прафесійная падрыхтоўка
Працоўнае навучанне 10-11 09.00 – 15.00 Ганцавіцкі ліцэй Студзент Т.Г.
Удзел у раённых мерапрыемствах
Дзень адчыненых дзвярэй 9 09.00 – 13.00 Ганцавіцкі ліцэй Гайцюкевіч З.М.
Прадметныя кансультацыі
Кансультацыя па англійскай мове 8 10.00 – 10.45 Кабінет англійскай мовы Грыцкевіч Т.А.
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба
Кансультацыя «Ранняя прафілактыка дэвіянтных паводзін падлеткаў» Бацькі 09.00 – 10.00 Кабінет рускай мовы Муха С.А.
Настаўніцка-бацькоўскі патруль
Рэйд па месцах масавага адпачынку моладзі 21.30 – 24.00 в.В.Круговічы Па графіку

 

comments powered by Disqus