Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
11.09.2021

11 верасня адбылося мерапрыемства па здаровым ладзе жыцця

 «Прафілактыка хвароб сучаснага свету».

 Мэта дадзенага мерапрыемства - сфарміраваць  веды пра здароўе як пра адну з галоўных каштоўнасцяў чалавечага жыцця; вылучыць кампаненты здароўя чалавека і ўсталяваць іх ўзаемасувязь; замацаваць веды дзяцей пра фактары, якія садзейнічаюць умацаванню здароўя; выхоўваць імкненне сачыць за сваім здароўем.

Здароўе - галоўная каштоўнасць чалавека. Яго немагчыма купіць. Мы атрымліваем яго пры нараджэнні і можам толькі берагчы і ўмацоўваць яго ці нанесці непапраўную шкоду. Каб быць здаровым, неабходна, перш за ўсё, не мець шкодных звычак. Лепшы спосаб абароны і захавання здароўя - прафілактыка. З дапамогай прафілактыкі павышаюцца якасць і працягласць жыцця чалавека. Адна з мер прафілактыкі - прапаганда здаровага ладу жыцця

Па дадзенай тэматыцы ў гэты ж дзень прайшлі яшчэ мерапрыемствы: спартландыя «Далей. Вышэй. Мацней», секцыя па футболе, аб'яднанне па інтарэсах «Юны тэнісіст».

 Трэба памятаць - што папярэдзіць любое захворванне значна лягчэй, чым лячыць яго! У гэтым накірунку працуе наша ўстанова адукацыі.

 

comments powered by Disqus