Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
27.03.2021

Вусны часопіс «Агонь - мой сябар і вораг»

Для малодшых школьнікаў прайшло мерапрыемства: вусны часопіс «Агонь - мой сябар і вораг», мэтай якога было: стварыць умовы для фарміравання асобы вучня, дасведчанага і таго, хто трымаецца правіл пажарнай бяспекі. На мерапрыемстве вучні пазнаёміліся з некаторымі прычынамі пажараў і правіламі паводзін пры іх узнікненні, вучыліся прадбачыць і прагназаваць небяспечныя сітуацыі, звязаныя з узнікненнем пажараў у памяшканні.

У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі прайшлі па старонках: "Знаёмства з агнём - сябрам і ворагам», «Загадкавая», «Гульнявая», «Вясёлая», «Правілы пажарнай бяспекі» і паўдзельнічалі ў віктарыне «Калі агонь перастаў быць сябрам».

Дыскусія «Марафон прафесій»

Для вучняў 7-9 класаў прайшла дыскусія «Марафон прафесій», падчас якой дзеці знаёміліся з «жыццёвым» спосабам выбару прафесіі, з якасцямі, уласцівымі людзям тых ці іншых прафесій.

Самавызначэнне ў жыцці - гэта вельмі адказны выбар, які можа істотна паўплываць на далейшы жыццёвы шлях кожнага. Выбар прафесіі - гэта адзін з самых важных крокаў, які робіць кожны малады чалавек. Ад таго, якім ён будзе - гэты першы крок - залежыць многае. Таму дзецям трэба з ранняга ўзросту ведаць як мага больш аб прафесіях, каб у будучыні правільна зрабіць свой выбар.

 План мерапрыемстваў 27 сакавіка 2021 года

МерапрыемстваКласЧас правядзенняМесца правядзенняАдказныя
Аб’яднанні па інтарэсах
Секцыя па футболе 4-8 09.00 – 11.15 Спартыўная зала Студзент У.С.
Агульнашкольныя  мерапрыемствы
Вусны часопіс «Агонь — мой сябар і вораг» 1-6 10.00 – 10.45 Кабінет пачатковых
класаў
Бруцкая А.Ф.
Прафарыентацыйная субота
Дыскусія «Марафон прафесій»
7-9 11.00 – 11.45 Кабінет фізікі Ярашэвіч Р.Я.
Прафесійная падрыхтоўка
Працоўнае навучанне 11 09.00 – 15.00 Ганцавіцкі ліцэй
Працоўнае навучанне 10 09.00 – 11.35 Кабінет інфарматыкі Саладуха В.М.
Удзел у раённых мерапрыемствах
Рэпетыцыйнае тэсціраванне па беларускай  мове 11 10.00 – 14.00 ДУА «СШ №1 г.Ганцавічы» Гайцюкевіч З.М.
Прадметныя кансультацыі
Кансультацыя па фізіцы 9 10.00 – 10.45 Кабінет фізікі Ярашэвіч Р.Я.
Настаўніцка-бацькоўскі патруль
Рэйд па месцах масавага адпачынку моладзі 21.30 – 24.00 в.В.Круговічы Па графіку
Работа грамадскіх аб’яднанняў
Клуб “Важацік”
Віктарына па правілах дарожнага руху
7 12.00 – 12.45 Актавая зала Бруцкая А.Ф.

 

comments powered by Disqus