Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
13.03.2021

У суботу прайшоў конкурс сярод вучняў 6-11 класаў «Самы ўважлівы чытач»

Мэта: абудзіць цікавасць да чытання мастацкай літаратуры, роднага слова.

Задачы: актывізаваць разумовую дзейнасць вучняў; развіваць увагу, лагічнае мысленне, памяць, назіральнасць; выхоўваць удумлівага чытача; вучыць дзяцей асцярожна ставіцца да свайго часу і часу іншых, шанаваць час; развіваць камунікатыўныя навыкі ў дзяцей.

У конкурсе прымалі ўдзел дзве каманды, якім па чарзе задаваліся пытанні.

Конкурс прайшоў па наступных прыпынках: «Запрашаем у вандроўку”, “Беларускія краявіды”, “Славутыя імёны”, “Літаратурная старонка”, “Свет роднага слова”, “Конкурс капітанаў”.

А ў заканчэнні хочацца пажадаць  хлопчыкам і дзяўчынкам:

Старайцеся ў жыцці многае спазнаць.
Хай прага ведаў вас не пакідае.
Жадаю вам і надалей усё паспяваць.
Чытачоў хай чытанне натхняе!

 План мерапрыемстваў 13 сакавіка 2021 года

МерапрыемстваКласЧас правядзенняМесца правядзенняАдказныя
Аб’яднанні па інтарэсах
Секцыя па футболе 4-8 09.00 – 11.15 Спартыўная зала Студзент У.С.
Агульнашкольныя  мерапрыемствы
Конкурс «Самы ўважлівы чытач» 6-11 10.00 – 10.45 Кабінет беларускай мовы Гайцюкевіч З.М.
Дзень здароўя
Агляд-конкурс фізічнай падрыхтаванасці
2-11 12.00 – 13.00 Спартыўная зала Студзент У.С.
Прафесійная падрыхтоўка
Працоўнае навучанне 11 09.00 – 15.00 Ганцавіцкі ліцэй
Працоўнае навучанне 10 09.00 – 11.35 Кабінет інфарматыкі Саладуха В.М.
Прадметныя кансультацыі
Кансультацыя па беларускай мове 9 09.00 – 09.50 Кабінет беларускай мовы Гайцюкевіч З.М.
Настаўніцка-бацькоўскі патруль
Рэйд па месцах масавага адпачынку моладзі 21.30 – 24.00 в.В.Круговічы Па графіку
Работа грамадскіх аб’яднанняў
Работа клуба «Прэс-цэнтр»
Выпуск лістовак «Спорт і здароўе»
7 12.00 – 13.00 Кабінет рускай мовы Бруцкая А.Ф.

 

comments powered by Disqus